Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз


Да тэмы выбараў. Віцебшчына сталася першым рэгіёнам у працэдуры «праймерыз», абвешчаным часткай апазіцыі дзеля вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнта. Амаль ува ўсіх населеных пунктах, дзе ўжо адбыліся сустрэчы ўдзельнікаў праймерыз з мясцовымі жыхарамі, найбольшае падтрыманне ўпэўнена атрымаў нарадзінец Віцебшчыны (а дакладней Воршы), сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.

Толькі ў Гарадку, дзе адбылася самая першая сустрэча, на якую прыйшло ўсяго восем чалавек, Севярынец саступіў свайму асноўнаму на сёння канкурэнту – старшыні Руху «За свабоду» Юрыю Губарэвічу. Палітолаг Павал Усаў распавёў, навошта ён сочыць за праймерыз:

«Гэта мая прафесійная задача. Сітуацыя ў Віцебшчыне вельмі драматычная. Праймерыз – гэта працэс, які павінен быў бы абʼяднаць апазіцыю і паказаць яе рэсурс».

Чаму так мала людзей прыходзіць на праймерыз?

«Гэта не вельмі вялікі давер да апазіцыі. Прадстаўнікі апазіцыі гэта разумеюць. Другі момант, прадстаўнікі апазіцыі баяцца ўдзельнічаць у такіх крытычных аспектах і кропках, дзе можа адбыцца нейкі выбух. Недастаткова толькі прыйсці. Да апазіцыі на жаль, давер вельмі малы».

Сустрэчы адбываюцца ў месцах, куды звычайна апазіцыю не пускаюць не нагой. Чаму ўлады гэтак сябе паводзяць?

«Яны ўпэўненыя ў тым, што кантралююць працэс. Тое ж самае адбывалася ў 2010 годзе. Таксама ёсць упэўненасць у тым, што яны могуць гэта спыніць. Людзі не вераць, што апазіцыя ўвогуле здольная арганізаваць нейкі сурʼёзны ціск на ўладу».

Працяг размовы глядзіце ў відэа.

belsat.eu