Наступствы атакі беспілотнікаў у Адэсе. Наш фотарэпартаж


У ноч на 2 сакавіка з прычыны атакі расейскіх беспілотнікаў ва ўкраінскай Адэсе абвалілася частка шматпавярховіка. Па стане на 21:00 2 сакавіка па кіеўскім часе было вядома пра васьмярых загінулых і васьмярых параненых. Паводле апошніх звестак, ахвяраў ужо 12, у тым ліку 5 дзяцей. У Адэсе знаходзіцца наш фотакарэспандэнт, які зняў, што адбывалася пасля атакі. 

У ноч на 2 сакавіка ў адным з жылых раёнаў Адэсы, у выніку расейскай атакі дронамі тыпу Shahed адбылося траплянне ў жылы дом, што пацягнула абрушэнне часткі дому і гібель некалькіх чалавек. На гэты момант вядома пра 7 загінулых, але пад заваламі яшчэ застаюцца людзі, іх колькасць удакладняецца. Адэса, Украіна. 2 сакавіка 2024 года.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат

Паводле звестак на 3 сакавіка, пад заваламі знойдзеныя целы 10 асобаў, у тым ліку трох дзяцей. Працягваюцца працы па дэблакацыі. На месцы працуюць псіхолагі ДСНС Украіны і кіналагічныя разлікі. 3 сакавіка ў Адэсе будзе абвешчаная жалоба.

Ратавальнікам атрымалася дастаць з-пад завалаў чалавека, пра яго стан не паведамляецца.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
У суседніх дамах выбухной хваляй выбіла вокны. 
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Людзі з суседняга даму назіраюць за разборам завалаў.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Валанцёры дапамагаюць ратавальнікам і пацярпелым пасля расейскай атакі.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Hавiны
З-пад завалаў разбуранага дронам дому ў Адэсе дасталі цела дзіцяці
2024.03.02 13:13

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў