Польшча пачала выдаваць Украіне мужчынаў, якія незаконна выехалі з радзімы


Украінцаў, якія незаконна выехалі з краіны ў Польшчу, пачалі экстрадаваць дамоў, расказвае «Rzeczpospolita». З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне мужчынам трэба атрымліваць дазвол на выезд з краіны, але некаторыя дзякуючы хабарам схаваліся ад мабілізацыі ў Польшчы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польскія паліцыянты перад будынкам Міністэрства ўнутраных справаў. Варшава, Польшча. 28 жніўня 2023 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Паводле ўкраінскіх звестак, дзясяткі тысяч украінцаў незаконным шляхам і за хабар атрымалі фальшывыя даведкі, патрэбныя для выезду з краіны. А паводле выдання «Rzeczpospolita», з 24 лютага 2022 года да 31 жніўня 2023-га ў Польшчу заехалі 2,87 млн грамадзянаў Украіны векам 18–60 гадоў, выехалі амаль 2,8 млн, але невядома, што стала з 20 тысячамі ўкраінцаў, якія заехалі ў Польшчу і зніклі.

Украінскія праваахоўнікі збіраюцца патрабаваць экстрадыцыі ўсіх мужчынаў прызыўнога веку, якія незаконна пакінулі краіну падчас вайны. Шырокія абмеркаванні гэтага пачаліся з падачы ўкраінскага дэпутата фракцыі «Слуга народу» Давіда Арахаміі. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даручыў праверыць усе медычныя пасведчанні, выдадзеныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Ды хоць Польшча і Украіна дамовіліся пра выдачу ўцеклых ад мабілізацыі, украінскім праваахоўнікам давядзецца выпісваць міжнародны ордар на арышт кожнай такой асобы.

Hавiны
Да канца верасня ў Расеі могуць правесці чарговую мабілізацыю?
2023.08.28 17:11

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў