У Жодзіне затрымалі пяцёх былых супрацоўнікаў МУС – СМІ


У Жодзіне затрымалі былых супрацоўнікаў мясцовага ГАУС, якія запісалі звароты да сілавікоў Беларусі і асудзілі гвалт пасля выбараў 2020 года. Пра гэта са спасылкаю на ананімныя крыніцы паведамляе Ex-press.by.

Афіцэры, затрыманыя ў Жодзіне. Крыніца: ex-press.live

Як піша выданне, затрыманні адбыліся на мінулым тыдні. Пад пераслед трапілі пяцёра чалавек.

Гэта падпалкоўнік міліцыі, былы намеснік начальніка аддзелу ГУБАЗіК МУС, які доўгі час быў начальнікам крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС, Ігар Кісляк.

Таксама падпалкоўнік у адстаўцы, былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Вячаслаў Ільіч.

Трэці – падпалкоўнік, былы намеснік начальніка Жодзінскага ГАУС у ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Андрэй Дарошка.

Яшчэ адзін – падпалкоўнік юстыцыі ў запасе, былы начальнік следчага аддзелу Віталь Папроцкі.

І пяты – падпалкоўнік юстыцыі ў запасе, начальнік следчага аддзелу Дзмітрый Удовін.

Затрыманыя застаюцца ў СІЗА № 1 у Менску.

Hавiны
У Арменіі затрымалі беларуса, якога вышукваюць за ўхіленне ад войска
2024.02.04 11:58

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў