У Менску пачнуць судзіць палітыка Андрэя Дзмітрыева


Затрыманага ў пачатку бягучага года палітыка Андрэя Дзмітрыева пачнуць судзіць 5 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы. Дзмітрыева абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Фота: Belsat.eu

Палітыку Андрэю Дзмітрыеву пагражае да чатырох гадоў зняволення. Яго затрымалі 11 студзеня сёлета. Сілавікі заявілі, што палітык браў удзел у паслявыбарчых пратэстах. Акрамя таго следчыя распавялі, што Дзмітрыеў шматкроць мінаў дзяржаўную мяжу, а значыць, на думку сілавікоў, мае кантакты з асобамі на Захадзе і ў ЗША, што можа сведчыць пра каардынацыю ягонай «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы.

Судзіць Дзмітрыева будуць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Весці працэс будзе суддзя Кацярына Мурашка.

Hавiны
Затрыманы экс-кандыдат на прэзідэнта Андрэй Дзмітрыеў
2023.01.11 22:37

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў