Заснаванае 32 гады таму выданне «Белорусы и рынок» прыпыняе выхад. У рэдакцыі спадзяюцца, што здолеюць аднавіць выпуск у другім паўгоддзі 2023 году, піша Telegram-канал «Позірк».
Штомесячнік «Белорусы и рынок» не будзе выходзіць на працягу наступных 6-ці месяцаў. Выдання няма ў падпісным каталогу «Белпошты» на першую палову наступнага году. Рэдакцыя газеты паведамляе, што прыпыніцца выпуск не толькі друкаванай, але і электроннай версіі. Але не выключаецца, што выпуск адновяць у другім паўгоддзі.
Выданне «Белорусы и рынок» існуе 32 гады, захавалася пасля масавых рэпрэсій супраць незалежных медыяў. Тым не менш, дырэктар газеты Канстанцін Залатых з траўня сёлета за кратамі.
Алена Аляксандрава belsat.eu