Беларуса, якога затрымалі ў лютым у Неапалі па запыце беларускага боку, вызвалілі


8 лютага сёлета ў Неапалі інтэрпол затрымаў беларуса Уладзіслава Гірыса. Мужчыну арыштавалі па запыце афіцыйнага Менску. Толькі цяпер стала вядома, што экстрадыцыі ў Беларусь не будзе, яго вызвалілі, піша ў сваім Facebook Франак Вячорка.

Грамадзянін Беларусі Уладзіслаў, затрыманы ў Італіі на запыт беларускіх уладаў.
Фота: Белсат

Беларуса Уладзіслава Гірыса арыштавалі ў Італіі 8 лютага сёлета па запыце афіцыйнага Менску. Мужчына знаходзіўся ў базе вышуку Інтэрпол. Падчас затрымання паліцыя патлумачыла жонцы Уладзіслава, што яго хочуць экстрадаваць у Беларусь. Ордар на яго арышт быў выдадзены беларускімі ўладамі 1 снежня 2020-га.

Уладзіслаў Гірыс разам з жонкай жыве ў Польшчы з 2019 года. У Беларусь апошні раз ён наведваўся ў лютым 2020 году. У Варшаве мужчына часта прымаў удзел у палітычных акцыях.

Цяпер стала вядома, што яго вызвалілі, экстрадыцыі не будзе.

«Затрыманы інтэрполам у Неапалі беларус на свабодзе. Экстрадыцыі не будзе. З 2020 году ніводзін беларус, затрыманы Інтэрполам па запыце рэжыму Лукашэнкі, не быў выдадзены Менску», – напісаў у сваім Facebook Франак Вячорка.

Раней у размове з Белсатам жонка Уладзіслава Аляксандра распавядала, што разам з мужам яны пакінулі радзіму з палітычных прычынаў.

Hавiны
Беларуска паведаміла пра затрыманне ў Італіі свайго мужа з польскай гуманітарнай візай
2023.02.09 15:36

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў