Маладзечанская «Рэгіянальная газета» трапіла ў спіс рэспубліканскіх экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аб гэтым паведамляе «Вясна».
Міністэрства інфармацыі РБ 12 красавіка абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды патрапіла «Рэгіянальная газета», якая выдавалася ў Маладзечна. Яе інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкай судом Партызанскага раёну Менску.
Таксама Мінінфарм, у адпаведнасці з рашэннямі судоў, уключыў у спіс :
• суполку «ВКонтакте», старонку ў Instagram і Youtube-канал гурта «Дети Хрущёвок», а таксама яго кампазіцыі «2020», «Таракан (Дэма)», «Папицот»;
• старонку «Вконтакте» «Юзеф Пилсудский»;
• тэлеграм-канал, чат-бот, старонку ў Instagram і Yоutube-канал руху «‡ Р У Х ‡» і яго эмблему.
Антон Тачняк belsat.eu