«Нам не будзе сорамна». Лукашэнка пахваліў суддзяў за «ратаванне краіны»


Аляксандр Лукашэнка назваў суддзяў абаронцамі краіны. Ён упэўнены, што праз прысуды пасля мірнай рэвалюцыі 2020 года ім будзе «не сорамна глядзець у вочы людзям і сваім дзецям», перадае БелТА.

Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала.
Фота: «Звязда» / zviazda.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2020 годзе разам з суддзямі «выратаваў краіну». Ён сказаў пра гэта на цырымоніі ўзнагароджання суддзяў Вярхоўнага суда.

«У маёй памяці не засталося ніводнага выпадку, дзе б судовая сістэма павалілася, дзе б яна падвяла краіну, дзе б яна не ўстала ў шэраг з тымі, хто змагаўся за існаванне нашай Беларусі. Калі б мы тады завагаліся, у нас бы сёння было горш, чым ва Украіне», – сказаў ён.

Суддзі, са словаў Лукашэнкі, «зрабілі вялікую справу».

«Вялікі вам дзякуй за ўсё гэта. Нам не сорамна будзе глядзець людзям у вочы і сваім дзецям», – заявіў ён.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Фота: «Звязда» / zviazda.by

Незалежная судовая ўлада фактычна адсутнічае ў Беларусі пасля рэферэндуму 1996 года. А з 2020 года суддзі ў судах усіх узроўняў з розных рэгіёнаў Беларусі спрычыніліся да палітычна матываваных пакаранняў дзясяткаў тысяч асобаў.

Аналітыка
Калі абвесцяць у вышук Лукашэнку? Што набліжае суды за рэпрэсіі ў Беларусі
2023.04.11 08:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў