Суд Жлобінскага раёна асудзіў яшчэ двух чалавек за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 году. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Паводле следства, Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко разам з іншымі жыхарамі Жлобіна прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня 2020 года. За жнівеньскія падзеі Дудко ўжо каралі ў адміністратыўным парадку.
12 студзеня суддзя Яўген Ерафееў прыгаварыў Гаўрылава і Дудко да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на 2,5 гады кожнага.
Праваабаронцы адзначаюць, што за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя больш за 20 чалавек.
РР belsat.eu