Аляксандр Лукашэнка 19 лютага наведаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектаклю «Паўлінка», паведамляе president.gov.by.
У тэатры міністр культуры Анатоль Маркевіч коратка расказаў пра стан справаў у заснаванні і адраджэнні класічнай «Паўлінкі», якая сталася своеасаблівым брэндам тэатру.
«Значыць, у 2020 годзе мы страцілі гэты спектакль і зноў яго аднавілі? – удакладніў Лукашэнка. – Цалкам? Не горш, чым было?»
«Я думаю, нават лепш», – адказаў міністр.
Паводле Маркевіча, у абноўленым спектаклі граюць не толькі акторы Купалаўскага з ранейшай трупы, для якіх тэатр стаў сапраўдным домам, але і моладзь – студэнты БДУКМ і БДАМ. Паводле міністра, яны добра ўліліся ў калектыў: «Бачу запал у вачах нашай моладзі. Яны лічаць гонарам служыць тут, у нашым тэатры, і быць плячо ў плячо з мэтрамі сцэны Купалаўскага.
І я хачу запэўніць: гэтыя хлопцы не падвядуць ні тэатру, ні краіны».
Пасля дакладу міністра Лукашэнка застаўся на рэпетыцыю новай «Паўлінкі».
Склад трупы, якая бярэ ўдзел у адноўленай пастаноўцы, пакуль не абвешчаны. Кастынг адбываўся у лістападзе 2020 года.
МГМ belsat.eu