Палітвязня Анджэя Пачобута ўзнагародзяць Медалём місіі Яна Карскага


Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога ў Беларусі засудзілі на 8 гадоў калоніі, ушанаваны польскім Медалём місіі Яна Карскага.

Таварыства Яна Карскага такім чынам выказвае салідарнасць са зняволеным журналістам. Рашэнне аб узнагароджанні стала рэакцыяй на той ціск, які зазнае Анджэй Пачобут у наваполацкай калоніі. Нагадаем, нядаўна стала вядома, што наступныя паўгода Пачобут мае правесці ў ПКТ – памяшканні камернага тыпу.

Медаль місіі Яна Карскага і грамату плануецца перадаць сям’і Анджэя Пачобута.

Медаль быў заснаваны ў гонар выбітнага польскага дзяча, удзельніка руху супраціву Яна Карскага. Падчас Другой сусветнай вайны Карскі на акупаванай тэрыторыі дакументаваў факты масавага знішчэння габрэйскага насельніцтва гітлераўскім рэжымам. За сваю дзейнасць, накіраваную на раскрыццё праўды аб Галакосце, ён быў ушанаваны званнем Праведнік свету.

Hавiны
Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут бліжэйшыя 6 месяцаў правядзе ў памяшканні камернага тыпу
2023.08.17 19:05

Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Горадні пасля ператрусу ў ягоным доме. З таго часу журналіст пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Горадні. 8 лютага Пачобута засудзілі на 8 гадоў калоніі. Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага суда Дзмітрый Бубенчык. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязня перавялі ў наваполацкую калонію № 1.

Hавiны
Рада БНР узнагародзіла Медалём Ордэну «Пагоні» шэраг беларусаў
2023.03.25 09:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў