Фігуранта «справы "Белгазпрамбанку"», верагодна, вызвалілі з калоніі


Аднаго з галоўных фігурантаў «справы “Белгазпрамбанку”» Дзмітрыя Кузьміча, верагодна, вызвалілі з калоніі, паведамляюць праваабаронцы. У Віцебскім раённым судзе 9 лютага разглядалі ў дачыненні да яго справу «Аб замене неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі».

Галоўны офіс «Белгазпрамбанку». Фота – belsat.eu

Дзмітрый Кузьміч – былы намеснік старшыні праўлення банку «Белгазпрамбанк». Яго судзілі ў межах адной справы з Віктарам Бабарыкам. Кузьміча пакаралі 6,5 гадамі калоніі.

«На працэсе ён прызнаў віну, даў падрабязныя паказанні падчас следства і суда. Хутчэй за ўсё, паводле вынікаў новага суда яго вызвалілі з калоніі», – піша «Вясна».

Справу аб замене пакарання разглядала Наталля Траццякова.

У той жа час амаль год нічога не вядома пра Віктара Бабарыку, які знаходзіцца ў наваполацкай калоніі № 1.

«Абрывачная інфармацыя час ад часу з’яўляецца ад былых вязняў ПК-1. Да гэтага часу няма афіцыйнага тлумачэння, чаму ў ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Віктара даставілі ў гарадскі шпіталь Наваполацку. Пасля гэтага палітвязня так і не паказалі грамадскасці», – працягвае «Вясна».

Віктара Бабарыку пакаралі 14 гадамі пазбаўлення волі нібыта за легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманне хабару. Прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта затрымалі 18 чэрвеня 2020 года.

Аб’ектыў
«Калі Бабарыка ішоў у прыбіральню, пра гэта апавяшчала сігналізацыя»
2024.01.31 20:37

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў