У ЗША ўхвалілі законапраект супраць TikTok


Палата прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў падтрымала законапраект, паводле якога сацыяльная сетка TikTok будзе забаронена ў ЗША, калі яе ўладальнік, кітайскі канцэрн ByteDance, не пагадзіцца прадаць яе.

Газета The Washington Post піша, што сацсетка TikTok з’яўляецца надзвычай папулярным прыкладаннем у ЗША – ім карыстаецца каля 170 млн чалавек. Але яе кіроўная кампанія ByteDance ужо даўно выклікае асцярогі з нагоды нацыянальнай бяспекі ў Вашынгтоне.

Сябра Палаты прадстаўнікоў Майкл МакКол назваў TikTok «шпіёнскім шарам у тэлефонах амерыканцаў», які выкарыстоўваецца для «сачэння і выкарыстання асабістай інфармацыі».

Законапраект, які ўхваліла Палата прадстаўнікоў Кангрэсу, прадугледжвае, што ByteDance мусіць на працягу не больш чым 360 дзён прадаць TikTok іншаму ўласніку. Калі кампанія адмовіцца або не здолее зрабіць гэта на працягу гэтага часу, крамам мабільных прыкладанняў і пастаўшчыкам вэб-хостынгу будзе забаронена прапаноўваць прыкладанне карыстальнікам у Злучаных Штатах, што фактычна прывядзе да забароны TikTok па ўсёй краіне.

The Washington Post падкрэслівае, што дакумент відавочна накіраваны на TikTok і ByteDance, але фактычна дасць Беламу дому паўнамоцтвы навязваць аналагічны ўльтыматум іншым праграмам, якія лічацца кантраляванымі «замежнымі праціўнікамі».

Кіраўніцтва TikTok раскрытыкавала рашэнне амерыканскіх заканадаўцаў і мае намер яго аспрэчыць.

Раней у сакавіку Палата прадстаўнікоў ужо ўхваліла аналагічны закон, аднак там тэрмін продажу складаў 6 месяцаў. Гэта версія не прайшла ў Сенаце. Цяпер перашкодаў у верхняй палаце Кангрэсу не прадбачыцца, бо законапраект пра TikTok быў уключаны ў агульны праект замежнай дапамогі, якая ўключая выдзялення фінансавання для Украіны.

Hавiны
«Гэта для абароны жыцця». Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Украіне на $61 млрд
2024.04.20 23:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў