«Dissidentby»: з Беларусі экстрадавалі палітвязня, які пагадзіўся ваяваць на баку Расеі


Ініцыятыва «Dissidentby» паведамляе, што палітзняволены расейскі грамадзянін Антон Лысаў быў вызвалены з калоніі ўвосень 2023 і экстрадаваны ў Расею з прычыны згоды на ўдзел ваяваць супраць Украіны.

Палітвязень Антон Лысаў.
Фота: ne_zdorov_ / Instagram

Ініцыятыва атрымала пацверджанне гэтай інфармацыі адразу з некалькіх крыніцаў.

«Такім чынам мы можам убачыць, як моцна павялічылася прысутнасць Расеі на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання Лукашэнкі», – рэзюмуе «Dissidentby».

Жыхар Чабаксараў, грамадзянін РФ Антон Лысаў быў затрыманы ў Менску ў 2021 годзе: яго і беларуса Захара Таразевіча абвінавацілі ў падпале аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Аляксея Волкава. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Лысава асудзілі да 10 гадоў зняволення, Таразевіча – да 7,5 гадоў. Абодва былі прызнаныя палітвязнямі.

У траўні 2023 года выданне «Наша Ніва» паведамляла, што Лысоў, адбываючы пакаранне ў віцебскай калоніі, пісаў Яўгенію Прыгожыну з просьбай узяць яго ў «ПВК Вагнэра».  Адзін з сукамернікаў распавёў журналістам, што ў Лысава была мара запісацца ў «ПВК Вагнэра» яшчэ да поўнамаштабнай вайны з Украінай.

Hавiны
У расейскіх калоніях вязням за адмову ехаць на вайну пагражаюць новымі тэрмінамі
2023.02.08 12:10

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў