Жорсткія затрыманні і новыя выракі за пратэсты 2020 года. Хроніка рэпрэсіяў


«Белсат» працягвае распавядаць пра выпадкі рэпрэсіяў, якія чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага грамадства.

Жорсткае затрыманне працаўніка «Слоніммэбля».
Фота: viasna96 / Telegram

Байцы атраду спецыяльнага прызначэння «Тайфун» затрымалі працаўніка кампаніі «Слоніммэбля» – нібыта за тое, што ён распаўсюджваў «экстрэмісцкую» інфармацыю і пісаў каментары ў забароненых чатах. Падкантрольныя спецслужбам тэлеграм-каналы выклалі відэа жорсткага затрымання: спецназаўцы павалілі мужчыну на зямлю і ўдарылі па галаве, хаця ён не супраціўляўся. Паведамляецца, што ў яго засталося хворае дзіця.

Яшчэ адно жорсткае затрыманне адбылося ў Лідзе – мясцовага жыхара вінавацяць у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Сілавікі таксама распавялі пра затрыманне жыхара Берасцейшчыны нібыта за абразлівыя каментары на адрас прадстаўнікоў улады падчас выбараў. На «пакаяльным» відэа мужчына кажа, што не валодаў дастатковай інфармацыяй пра падзеі ў краіне і зазнаў уплыў «экстрэмісцкіх сайтаў». Сцвярджаецца, што супраць затрыманага распачалі крымінальныя справы паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што суд Савецкага раёну Менску 2 лютага асудзіў да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» Станіслава Семяненю. Яму інкрымінавалі ўдзел у адной акцыі пратэсту і прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Мужчыну апазналі на фота ў тэлефоне знаёмага.

Таксама праваабаронцы даведаліся, што ў судзе Савецкага раёну 25 студзеня прайшоў яшчэ адзін суд за пратэсты 2020 года: менеджарцы Ганне Чаркас і індывідуальнай прадпрымальніцы Аляксандры Шыдлоўскай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу прысудзілі па 2,5 гады «хатняй хіміі». Яны былі затрыманыя 17 лістапада і да суда ўтрымліваліся ў СІЗА.

Палітвязня Аляксандра Зіязэтдзінава, якога раней ужо пакаралі трыма гадамі калоніі за перавод крыптавалюты ў «BYPOL», будуць судзіць за ахвяраванні другі раз. Цяпер мужчыну пагражае да 15 гадоў калоніі.

«Радыё Свабода» заўважыла, што пасля 30 содняў арышту не выйшлі на волю былы палітвязень Аляксей Раманаў і актывіст Васіль Палякоў. Магчыма, супраць іх могуць быць распачатыя крымінальныя справы.

Hавiны
«У кабіне цягніка абразіў Лукашэнку». Машыніста пакаралі 2 гадамі «хіміі» за каментар
2024.02.19 15:55

У Бярозаўцы мясцовую жыхарку Гражыну Гетка, якая была назіральніцай на выбарах 2020 года, арыштавалі на 15 содняў.

«Віцебская Вясна» паведамляе, што суд Бешанковіцкага раёну за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафаваў на 1200 рублёў трэнера-выкладчыка валейболу Бешанковіцкай ДЮСШ Мікалая Пушнікава.

Стала вядома, што судовы працэс у дачыненні відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына распачнецца 5 сакавіка а 10:00 у Гомельскім абласным судзе. Журналіста вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці», «паклёп» на прэзідэнта і «дыскрэдытацыя» Беларусі.

ПЦ «Вясна» паведамляе, што працягваюцца суды за атрыманне прадуктовай дапамогі праз «INeedHelpBY». Агулам падчас маштабнага рэйду КДБ пад пераслед трапілі не менш за 275 асобаў. Паводле адміністратыўных артыкулаў асудзілі мінімум 115 асобаў, 85 з якіх – паводле арт. 24.15 КаАП («Выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі»). Суды прызначаюць вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы аплаты ў «Е-дастаўцы».

У суд накіравалі крымінальную справу ў дачыненні да Алены Жываглод, Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачвання, «распрацавалі план па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе». Іх будуць судзіць завочна паводле ч. 2 арт. 191 КК («Чыненне перашкодаў законнай дзейнасці Цэнтральнай выбарчай камісіі») Следчы камітэт распачаў спецыяльнае вядзенне 27 снежня.

Гісторыі
«Гляджу на фота 2020 года і думаю: калі я зноў буду так усміхацца?» Размова з былой палітзняволенай
2024.02.21 08:14

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў