Стрыечнага брата Паўла Латушкі перавялі на турэмны рэжым


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў судзе Шклоўскага раёна 22 сакавіка адбыўся суд па замене палітзняволенаму Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны.

Анатоль Латушка.
Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітвязня ў турму тэрмінам на шэсць месяцаў. Анатоля ўжо этапавалі ў гарадзенскую турму № 1.

Анатоль Латушкастрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі ў студзені 2022 года за маляванне на паштовых скрынях у пад’ездах герба «Пагоня». У пастарунку сілавікі моцна збілі Анатоля.

Суд Цэнтральнага раёну Менску 20 верасня 2022 году прыгаварыў Анатоля Латушку да 6 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу памерам 300 базавых велічыняў. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 370 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»), ч. 2 арт. 339 («Хуліганства, учыненае групай асобаў»), арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках»).

Спачатку Латушка адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, але пазней яго перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы яму вырашылі ўзмацніць пакаранне і перавесці на турэмны рэжым.

Агляд
Ціск праз сваякоў – ганебны «інструмент» беларускага рэжыму
2023.11.07 07:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў