Палітзняволенаму сузаснавальніку kyky.оrg і The Village-Беларусь, уладальніку Vondel / Hepta і прасторы «Галерэя Ў» Сашу Васілевічу ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.
Пра новую адтэрміноўку вызвалення паведаміла жонка палітвязня Надзея Зелянкова.
Вядомага бізнесоўца Аляксандра Васілевіча затрымлівалі двойчы: першы раз – калі ён прыйшоў у КДБ падаць хадайніцтва аб змене меры стрымання Віктару Бабарыка (гэты паход для Васілевіча скончыўся судом нібыта за ўдзел у мітынгу і 14 соднямі арышту), а другі раз яго затрымалі 28 жніўня прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, у кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, прайшлі ператрусы.
Чацвёртага верасня Васілевічу было прад’яўленае абвінавачванне, але пра абвінавачванне дагэтуль невядома праз падпіску адваката аб невыдаванні матэрыялаў следства.
Пакуль Аляксандр знаходзіўся пад вартай, другога снежня ў яго нарадзілася дачка Уршуля.
МГМ, belsat.eu