У Беларусі 3 новыя палітвязні


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох вязняў. Цяпер у Беларусі 956 палітычных вязняў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызналі палітвязнямі Уладзіміра Сакалоўскага, Паўла Галяка і Сяргея Непагоду. Вязняя прысудзілі турэмнае знявоелнне за тое, што яны «нібыта» ўчынілі гвалт над міліцыянтамі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да вязняў судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разгляд і ўхіленні паказаных фактараў, вызвалення іх з ужываннем іншых захадаў, якія забяспечваюць яўку ў суд, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Цяпер у Беларусі 956 палітычных вязняў.

Артыкулы
Суд пакінуў у сіле прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку
2021.12.24 16:02

АК belsat.eu

Стужка навінаў