«Сядзеў за БЧБ? Развітваемся». Праслухоўванне размоваў у сістэме аховы здароўя


«Белсат» з дапамогаю ініцыятывы «Кіберпартызаны» даведаўся, як падчас пандэміі каронавіруса чыноўнікі абмяркоўвалі статыстыку смяротнасці, дамаўляліся «расказваць казкі» пра прышчэпкі, называлі яшчэ жывых пацыентаў дохлымі і рэзервавалі расейскую вакцыну «Спутник V» для Лукашэнкі і ягонай сям’і – хоць сам палітык запэўніваў, што прышчэпіцца толькі беларускім прэпаратам. Сёння другая частка матэрыялу пра COVID-19 і сістэму аховы здароўя.

Hавiны
«Лепш не паказваць». Як чыноўнікі хавалі смяротнасць ад COVID-19 у Беларусі
2024.02.19 14:32

Сакавік–красавік 2021 года. Ковідныя аддзяленні перапоўненыя хворымі. Статыстычна даходзіць нават да тысячы новых выпадкаў на дзень. Дактары і медперсанал працуюць у дзве змены. Кадраў не стае.

Намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Менскай вобласці Наталля Баярская намагаецца, але не можа задаволіць патрэбаў рэгіёнаў.

Размова Наталлі Баярскай (Б) з Алай Маргуновай (М) праз інфалінію, Свіслацкі раён:

Б: Вы же видите, что и численность врачей уменьшается. Всё время кадровая есть проблема.

М: Но кабинет открыть и дать врача – это можно сегодня и сейчас.

Б: К сожалению, не буду ничего вам говорить по этому поводу.

М: Я понимаю, но чисто по-человечески, по-граждански…

Большую частку дактароў і грошай кінулі на змаганне з COVID-19, але за пацыентамі ў іншых аддзяленнях і самымі палатамі таксама некаму трэба глядзець…

У траўні «Белые Халаты» апублікавалі здымкі ад чытача: цвіль у дзіцячых палатах Мар’інагорскай цэнтральнай раённай больніцы. Скаргі, што прыбіраюць там намінальна, а вокны ў прыбіральнях закручаныя шрубамі. Праз тыдзень у аддзяленне завітала правяранне ў асобе пракурора.

Размова Наталлі Баярскай з Людмілай Жарынавай (Ж), галоўнай лекаркай Мар’інагорскай цэнтральнай раённай больніцы:

Ж: Каким образом явилась прокуратура сюда?

Б: Как, каким образом? Обычно! Людмила Владимировна, если для вас это секрет, то я вам расскажу. Любая публикация на оппозиционных телеграм-каналах считывается прокуратурой. Любая! В одном случае они верят информации, которую предоставляем мы. В других случаях выходят и смотрят сами. Он пошел проверять факты, которые опубликованы. Плесени он не нашел, но нашел другое. Так случилось, что в этот день у вас забило канализацию. Так случилось, что в этот день были неухоженные дети – с его слов.

Наталля Баярская канстатавала, што ўсе атрымаюць за тое, што недаглядзелі.

Доктара не прапусцілі «сілавікі»

Але хто атрымае за наступствы лукашэнкаўскага візіту ў Маладзечанскую цэнтральную раённую больніцу, што адбыўся напярэдадні?

Пакуль чыноўнікі разглядалі абсталяванне, спынілася сапраўднае чалавечае сэрца – вынікае з інфармацыі, якую атрымаў тэлеграм-канал «Белые Халаты»: «Практычна ўвесь персанал… пад кантролем «сілавікоў» ізалявалі ў кабінетах без права перамяшчацца па шпіталі, што прывяло да трагічнага эпізоду: у аддзяленні кардыялогіі ўзнікла экстранная сітуацыя, тэрмінова выклікалі рэаніматолага. Доктара не прапусцілі «сілавікі». У такіх сітуацыях лік можа ісці на хвіліны. На жаль, пацыента ўратаваць не ўдалося».

У гэтым выпадку пракуратура справаю не зацікавілася. Міністэрства аховы здароўя ж запэўніла, што рэаніматолагу не заміналі працаваць, хоць жыцця пацыенткі ўратаваць не ўдалося. І што тэлеграм-канал апазіцыйных медыкаў адмыслова распускае палітызаваныя плёткі.

Каб спыніць выцекі інфармацыі ў незалежныя медыі, спецслужбы палявалі на патэнцыйных інфарматараў. Дый агулам на медыкаў, якія бралі ўдзел у акцыях супраць гвалту ці далучаліся да незалежных прафсаюзаў.

Размова Наталлі Баярскай з Дар’яй Калядзіч (ДК), галоўнай лекаркай Маладзечанскай цэнтральнай раённай больніцы:

Б: Нет, Даша. Это те люди, которые… Там… был организован оппозиционный альтернативный профсоюз «Панацея». Вот они вступили в этот профсоюз. С ними провести беседу. Если они тихие, спокойные, исполнительные и отказываются от этих идей – ради бога, пусть работают.

ДК: Ага, я понимаю…

Б: Провести профилактическую беседу. Если они не понимают, в таком случае такие люди не могут у нас работать.

«Панацэя» паўстала 22 сакавіка 2021 года як галіновая прафсаюзная арганізацыя медыкаў у складзе ўжо дзейнага Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Старшыня новай арганізацыі, доктар Станіслаў Салавей мяркуе, што ў тую ж ноч спецслужбы дабраліся да офісу прафсаюзу і дакументаў з прозвішчамі чальцоў «Панацэі»: «Когда мы опубличили, что мы создались, уже назавтра были разговоры и четкие списки людей, которые действительно туда вступили. Особенный момент в том, что изучали фамилии тех, кто участвовал в выдвижении делегатов на мероприятия от своей больницы, но сам там не был. Фамилия его там не звучала. А человеку сказали «Здравствуйте».

Паводле гэтых спісаў галоўныя дактары выклікалі падначаленых на размову. Станіслаў Салавей, як і шмат хто іншы, запісаў такую размову на дыктафон.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Delfi.lt

Алена Кароткая, начальніца аддзелу кадраў 3-й гарадской клінічнай больніцы: «Будучи уволенным по мотивам, изложенным в Декрете № 5, работник не имеет права больше занимать государственные должности».

Рэжым надзеў белыя халаты на чэкістаў

Звальнялі і потым не бралі на працу ў іншыя ўстановы асобаў, якія адбылі арышт за пратэсты. Асабліва калі вялося пра выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі. Рашэнні прымалі наступным чынам.

Размова Наталлі Баярскай з Аляксандрам Драздом (Д), галоўным лекарам Барысаўскай цэнтральнай раённай больніцы:

Д: Мой вышел на работу… как его… забыл… Тихонович.

Б: Это кто такой?

Д: Программист, которого на сутки закрыли, 30 дней там его продержали. Я с ним за день (понедельник – день тяжёлый) еще не встретился. В коридоре ждет решения моего.

Б: Угу. (Смяецца.)

Д: До свидания?

Б: Основание какое было на задержание? Обычное хулиганство или есть…

Д: Нет, судя по всему БЧБ.

Б: Ну… я думаю, что да, [увольнять].

Д: Я понял.

Каб ніхто з іншадумцаў не ўвільнуў ад адказнасці, у траўні рэжым надзеў белыя халаты на чэкістаў.

Размова Наталлі Баярскай з Вольгай Калюпанавай (ВК), загадчыцай аддзелу кадравай работы Міністэрства аховы здароўя:

ВК: Наталья Илларионовна, значит, в вашей Минской областной клинической больнице необходимо ввести должность заместителя главного врача по организационно-кадровой работе.

Б: Опаньки! По организационно-кадровой работе. Так…

ВК: Да. Значит, это не обсуждается.

Б: Я так понимаю, кандидат у вас тоже уже есть, да?

ВК: Ну, это не у нас кандидаты…

Б: Понятно, но он есть.

ВК: Да-да. Кандидаты, конечно, будут. Пока не знаю их, но… (Смяецца.)

Б: Понятно, Ольга Николаевна.

На той час плынь звальненняў і адставак ужо набрала маштаб. Чысты адток медыкаў за студзень 2021 года – 700 асобаў, што ўдвая больш, чымся ў студзені 2020-га. І непараўнальна з мінімальным адтокам у 20162018 гадах.

Чорны спіс медыкаў спецслужбы перадалі ў міністэрства, што зацвярджала кадравыя прызначэнні і ў дзяржаўным, і ў прыватным сектары.

Каардынатар Цэнтру медычнай салідарнасці, заснавальнік валанцёрскай ініцыятывы «ByCovid19» Андрэй Ткачоў: «Там уже не смотрели на должности, на твой опыт, на выслугу лет, на то, какой ты уникальный специалист. Увольняли вообще всех, зачищали вплоть до уникальных специалистов, заменить которых было абсолютно некем. Закрывались целые отделения в больницах в силу того, что отсутствовали специалисты. Из-за того, что их уволили по политическим мотивам».

Хабарніцтва не нішчыла лекарам кар’ернай сцежкі

Сапраўдныя злачынствы – як, напрыклад, хабарніцтва – не нішчылі лекарам кар’ернай сцежкі. Праз тэлефон Вольга Калюпанава, загадчыца аддзелу кадраў Мінздароўя, спачатку просіць Наталлю Баярскую даслаць інфармацыю аб «палітычных» кадрах, а потым аб «адпускніках» – дактарах, якіх датэрмінова адпусцілі з калоніі: «Завтра пусть подготовит, может, Наталья Георгиевна, или из ваших отпишется Барсамян по нашим «отпускникам», скажем так (по вышедшим из тюрьмы). Мне надо, что принят на работу Белецкий и на какую должность. Мне нужна информация, что принят на работу Лосицкий. Мне 25-го в Совмин отчитываться».

Аляксандр Бялецкі (былы кіраўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі) і былы намеснік міністра Ігар Ласіцкі трапілі за краты ў межах так званай справы медыкаў.

«Белые Халаты» да Дня медыка патрабавалі выпусціць з-за кратаў і аднавіць на працы лекараў, затрыманых за грамадскую пазіцыю. Апублікавалі таксама спіс загінулых падчас змагання з пандэміяй медычных работнікаў, куды ўвайшлі 193 асобы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэст на каронавірус.
Фота: fernandozhiminaicela / Pixabay

А якую інфармацыю рыхтавала Мінздароўя да прафесійнага свята? Наталля Баярская размаўляе з мужам, Дзмітрыем Баярскім (ДБ), загадчыкам аддзялення рэанімацыі Менскай абласной больніцы:

Б: Дим, скажи, кто у тебя хороший реаниматолог, который часто выезжает на вызовы по району и спасает людей?

ДБ: У меня много таких, у меня все ездят на вызовы.

Б: Все у тебя ездят. А самые лучшие? Нужен кандидат на награду за спасение во имя жизни.

ДБ: Грицук Жанна Ратиславовна. Дмитраченко есть ещё…

Б: Дмитраченко? А… как они вообще по взглядам?

ДБ: Дмитраченко – наш. Наш – точно.

Б: А Грицук? Нейтральная?

ДБ: Нейтральная. (Смяецца.)

У выніку не ўзнагародзілі ніводнага дастойнага лекара, у лаяльнасці якога сумняваліся. У рэгіёнах стаўкі былі вышэйшыя.

Імкненне ўтрымацца на пасадах – адметная рыса служак лукашэнкаўскага рэжыму

Станіслаў Салавей, старшыня «Панацэі», кажа: «Главные врачи в первую очередь беспокоились не о коллегах. Они беспокоились о том, чтобы остаться главными врачами – в первую очередь. Особенно это касалась обычных небольших больниц, поэтому там были более свирепые репрессии».

Імкненне ўтрымацца на пасадах – адметная рыса служак лукашэнкаўскага рэжыму. Каб не атрымаць за тое, што было зробленае ці не было, даводзіцца хітрыць і сярод сваіх. Гэтак, абмяркоўвалі, ці паведамляць дрэнныя навіны Аляксандру Хаджаеву ў дзень, калі той пакідаў галоўнае ўпраўленне арганізацыі меддапамогі, каб зрабіцца галоўным псіхіятрам міністэрства.

Размова Наталлі Баярскай з Зіновіем Гозманам (Г) з галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Менаблвыканкаму:

Б: Вы мне отправили новости с TUT.by. Похоже, нужно на республику сообщать.

Г: На республику сообщено. […] От Александрова я получил эту статью где-то около пяти. И я тогда ему позвонил и сказал: Алексей Алексеевич, звоните Ходжаеву. Он спросил: а зачем? А я у себя в голове уже сложил, что тем более [нужно доложить Ходжаеву о статье]. Если будет кто-то потом спрашивать, почему не доложили… Извините, ребята, мы доложили. Ходжаев – главный психиатр Минздрава… Всё! Какие к нам вопросы? А то, что Ходжаев дальше не доложит никому, будучи уже одной ногой там, так это не наши проблемы!

Пакуль Аляксандр Хаджаеў займаў пасаду кіраўніка РНПЦ псіхічнага здароўя, больш чым паўсотні працаўнікоў унеслі ў спіс ненадзейных і паддалі палітычным рэпрэсіям. Што, несумненна, дапамагло прабіцца ў міністры.

Шмат якія чыноўнікі ведаюць, што іх могуць праслухоўваць

Прозвішчы тых, хто спрычыніўся да рэпрэсіяў, не застануцца ў таямніцы. «Belpol» дапамагае нам ідэнтыфікаваць асобаў, якія фігуруюць на здабытым кіберпартызанамі міліцэйскім праслухоўванні.

Шмат якія чыноўнікі і кіраўнікі арганізацыяў ведаюць, што іх могуць праслухоўваць, і прымаюць правілы гульні. Іншыя ж…

Былы працаўнік Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Котаў кажа: «Шмат хто і не думае, што яго праслухоўваюць на такім узроўні – прафесійна. Бо лічаць сябе не настолькі важнымі для той сістэмы… Лічаць, што тое, аб чым яны размаўляюць з кімсьці, не ўяўляе аніякай цікавасці, бо гэта нейкія дробязі».

У першай частцы расследавання мы паказалі, як медычная галіна на пару з прапагандыстамі хлусіла пра рэальны стан пандэміі і ў той жа час забяспечвала чыноўнікаў вакцынаю.

Лукашэнка, дзеля спакою якога спецслужбы збіраюць кампрамат на чынавенства, у адказ прызнаў, што не можа схаваць гэтыя архівы ад народу: «Страшная проблема… Несмотря на принимаемые меры продолжаются взломы государственных информационных ресурсов».

А здабыткам людзей робяцца доказы злачынстваў кожнага вінціка ягонай сістэмы.

Hавiны
Лукашэнка адрэагаваў на расследаванне «Белсату»: Я ўвогуле не вакцынаваўся
2024.02.20 16:07

Калі вярнуцца да беларускай аховы здароўя – маладым спецыялістам варта ведаць, хто і як будзе распараджацца іхнымі нават не палітычнымі правамі.

Размова Наталлі Баярскай і Алены Клешчанок (АК), галоўнай лекаркі Крупскай цэнтральнай раённай больніцы:

АК: Наш фельдшер записался к вам на приём. Мы информацию оставили, но я хочу немножко ситуацию прояснить.

Б: Ну давай, рассказывай.

АК: Человек хочет работать на скорой помощи и не хочет работать на районе. […] С ним работаем, никто ничего ему не запрещает. Я сама лично с ним беседовала в плане том, что работать надо везде: и на скорой помощи, и в больнице, и еще где-то. Выполнять, извините, нормативные документы, распоряжения. И работа, в принципе, есть работа и «хочу – не хочу» никому не интересно.

Б: В общем – не отпускать. Не отпускать?

АК: Ну, честно говоря, раз уже вот так, я согласна отказаться от жалоб…

Б: То пусть работает.

АК: Пускай работает.

Прымусовае размеркаванне і праца там, дзе не падабаецца, – доля шараговых выпускнікоў і маладых спецыялістаў. Але не чынавенскіх дзяцей. Наталля Баярская распавядае пра планы сына і нявесткі Алене Міскевіч (ММ), галоўнай лекарцы Клецкай цэнтральнай раённай больніцы:

Б: Егору нормально. Он сказал: поеду на деревню. Ну его нафиг, эта поликлиника.

ММ: И что – не пойдет? А на деревню – в амбулаторию в смысле?

Б: Да.

ММ: А реаниматологом он собирается становиться?

Б: Да, конечно, это мечта у него так и остается.

ММ: Понятно.

Б: Но он сказал, ни**ра я в поликлинике в Боровлянах работать не буду, поеду на село.

ММ: Ну, правильно!

Б: Лера, гляжу, уже хочет сдать на категорию и посматривать в частный центр.

ММ: Потому что у нас в поликлиниках вольтанёшься. […] Принимать в таком количестве людей в этом всём дурдоме – молодежь так не хочет. Они не могут так уже.

Але кожны «можа» ці «не можа» ў меру сваіх ці бацькоўскіх магчымасцяў. Пасля абмежавання да мінімуму права выбару месца працы маладыя не пагрэбуюць карыстацца прывілеямі, якія дае прозвішча.

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Стужка навінаў