Катаванні холадам і затрыманне праз правакацыю. Хроніка рэпрэсіяў


«Белсат» працягвае распавядаць пра выпадкі рэпрэсіяў, якія чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага грамадства.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што адміністрацыя наваполацкай калоніі працягвае ціснуць на палітвязняў: некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне.

Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар.

Сілавікі затрымалі беларуса за сімпатыі да палку Каліноўскага. Хлопец стаў ахвярай правакатара Юрыя Комара, які ў чат-рулетцы выдаваў сябе за ўкраінца, і цікавіўся ў выпадковага суразмоўцы, як хлопец ставіцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. «Як да сваіх!»– адказаў той. Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

7 траўня ў судзе Менгарсудзе пачнуць разглядаць справу 39-гадовай Наталлі Крук. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў») і ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да санкцыяў»). Пра затрыманне Наталлі стала вядома летась у жніўні: тады прапагандыст Грыгорый Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв’ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць. Паводле «Нашай Нівы», незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы.

Улады зноў папоўнілі Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў: туды трапілі Instagram-акаўнты «narodny_reporter» і «da_voli», а таксама старонка ва «Вконтакте» «МОВА ТУТ».

Hавiны
Намеснік начальніка ГУБАЗіК патлумачыў, чаму палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца
2023.08.06 22:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў