Дызайнер, графік і мастак Уладзімір Цэслер ладзіць першую індывідуальную выставу ў Варшаве. Экспазіцыю можна паглядзець да 23 снежня ў арт-прасторы «Вялікі пакой» («Duży pokój»).
У сваіх працах Цэслер рэагуе на грамадска-палітычную сітуацыю і паслявыбарчы крызіс у Беларусі. Героі ягоных працаў – міліцыянты, пратэстоўцы, а таксама сімвалы і коды беларускай рэвалюцыі ды афіцыйнага Менску.
Уладзімір Цэслер быў вымушаны выехаць з Беларусі ў канцы жніўня 2020 года. Апошнім часам ён жыве на Кіпры.
Цэслер таксама сябра Каардынацыйнай рады.
AA belsat.eu