«Deutsche Welle Беларусь» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем


Група грамадзян, аб’яднаных пад назвай «DW Беларусь (Нямецкая хваля Беларусь)», прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, паведамляе ГУБАЗіК.

Фота: EPA / Vostock-photo

Іх абвінавачваюць у «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыі і абразе службовых асоб».

«Рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў экстрэмісцкім фармаваннем прызнана і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, абʼяднаных пад назвай «DW Беларусь (Нямецкая хваля Беларусь)» на ўсіх інтэрнэт платформах», – гаворыцца ў паведамленні сілавікоў.

Cайт Deutsche Welle заблакавалі ў Беларусі ў кастрычніку 2021 года. У сакавіку 2022 года экстрэмісцкай прызнана медыяінфармацыйная сетка Deutsche Welle, яе матэрыялы і лагатып DW.

У Беларусі «экстрэмісцкімі» прызнаны каля 300 інтэрнэт-рэсурсаў. «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі тэлеканал «Белсат», сацсеткі і сайт выдання «Наша Нiва», агенцтва БелаПАН, тэлеграм-каналы «Кібер-Партызаны», Nexta, Nexta-Live і Luxta і некалькі іншых, а таксама «Кібер-слівы».

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў