Расея нанесла ракетны ўдар па Адэсе. Ёсць забітыя і параненыя


Увечары 29 красавіка расейская армія нанесла ракетны ўдар па Адэсе, у выніку якога пацярпелі амаль два дзясяткі чалавек. Акрамя таго, Расея ўдарыла кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі па Харкаву і паселішчам Харкаўскага раёну.

Будынак «Адэскай юрыдычнай акадэміі» гарыць пасля расейскага ракетнага ўдару. Адэса, Украіна. 29 красавіка 2024 года.
Фота: Victor Sajenko / AP Photo / East News

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведаміў, што Расея нанесла ракетны ўдар па Адэсе. Ёсць пашкоджанне цывільнай інфраструктуры і жылой будынкаў.

Загінулі 4 чалавекі: тры жанчыны і адзін мужчына. Яшчэ 28 асобаў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Чацвёра з іх знаходзяцца цяпер у цяжкім стане. Сярод пацярпелых ёсць дзеці 5 і 12 гадоў, а таксама цяжарная жанчына.

Мясцовыя медыі пішуць, што загарэўся так званы «замак Гары Потэра» – гэты будынак належыць Нацыянальнаму ўніверсітэту «Адэская юрыдычная акадэмія». Паводле Telegram-каналу «Новости Одесса»,  раненне атрымаў былы дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Ківалаў, які з’яўляецца прэзідэнтам гэтага ВНУ і вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі. 

Акрамя таго, увечары 29 красавіка Расея атакавала Харкаўшчыну. Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што акупанты нанеслі ўдар кіраванай авіяцыйнай бомбай (КАБ) па Кіеўскім раёне Харкава. Атрымаў раненні 42-гадовы цывільны, яго шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці.

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў кажа, што «прылёт» быў у зоне жылой забудовы, пашкоджаны шматпавярховік.

Яшчэ як мінімум пяццю КАБамі расейцы ўдарылі па розных паселішчах Харкаўскага раёну.

Аб’ектыў
«Абстрэлы энергетычнай інфраструктуры ідуць увесь час». Украіна ў чаканні дапамогі
2024.04.27 21:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў