Ва Умані развіталіся з забітымі ў выніку ракетнага ўдару дзецьмі

У нядзелю 30 красавіка ўкраінцы развіталіся з дваімі дзецьмі з адной сям’і, забітымі ў выніку ракетнага ўдару па шматпавярховым доме ва Умані. Сафіі Шульзе было 11 гадоў, ейнаму брату Кірылу Пысараву – 17, сямʼя родам з Луганскай вобласці. На развітанне з дзецьмі прыйшлі сотні чалавек.

Развітанне з дзецьмі Сафіяй і Кірылам у царкве ва Умані, Чаркаская вобласць, Украіна. 30 красавіка 2023 года.
Фота: Oleksii Chumachenko / Anadolu Agency / Abaca Press / Forum
Фота: Genya Savilov / AFP / East News

Міша Шульга плача падчас паніхіды па сваіх сястры Сафіі і браце Кірылу ў царкве ва Умані, Украіна.
Фота: Genya Savilov / AFP / East News
Людзі нясуць кветкі і труны дзяцей пасля адпявання ў царкве ва Умані, Украіна.
Фота: Genya Savilov / AFP / East News

У ноч на 28 красавіка Расея нанесла масаваны ракетны ўдар па Днепрапятроўскай, Чаркаскай і Кіеўскай вобласцях. Найбольш пацярпеў Умань Чаркаскай вобласці, дзе ракета патрапіла ў жылы шматпавярховік і знесла цэлы пад’езд. Згодна з ДСНС Украіны, у выніку ўдару загінулі 23 асобы, у тым ліку шасцёра дзяцей.

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў