На соднях Новы год сустрэнуць больш як 100 чалавек


Больш за 100 чалавек будуць «адзначаць» свята пад адміністрацыйным арыштам. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле «Вясны», на соднях застаюцца 112 чалавек. Сярод іх 18 жанчын і 94 мужчыны. Самаму маладому з іх 19 гадоў, а самаму сталаму – 62.

Напрыканцы снежня найбольш вызначылася суддзя суда Савецкага раёну Менску Марына Фёдарава, якая кінула за краты не менш як 10 чалавек, прызначыўшы ім агулам не менш за 160 сутак арышту.

Агулам, паводле падлікаў «Нашай Нівы», за час пратэстаў у Беларусі было прынамсі 32 084 затрыманняў. Гэтая лічба няпоўная.

Акрамя таго, агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат. Іх не менш за 900 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў