У доме патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі праходзіць ператрус.
Таксама з’явілася інфармацыя, што рыхтуецца вобшук у кватэры ягонага сына і кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыкі.
Цяпер каля дому Віктара Бабарыкі знаходзяцца службовыя аўтамабілі і сілавікі з аўтаматамі.
Таксама з’явілася інфармацыя, што ператрус пройдзе ў кватэры Эдуарда Бабарыкі.
Как вы все знаете, Эдик и Виктор Дмитриевич Бабарико задержаны. ДФР не пускает к ним адвокатов.В данный момент…
Opublikowany przez Aleksandrę Zverevą Czwartek, 18 czerwca 2020
Сілавікі прыехалі ў тым ліку на мікрааўтобусе без нумароў.
Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард не выходзяць на сувязь з раніцы 18 чэрвеня. Паводле СМІ, яны дастаўлены ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў для правядзення следчых дзеянняў у межах справы «Белгазпрамбанку». Да іх не пускаюць адвакатаў. КДК сітуацыю ніяк не каментуе.
Нагадаем, Віктар Бабарыка да сённяшняга дня афіцыйна не з’яўляўся падазраваным па «справе Белгазпрамбанку» і ніякіх следчых дзеянняў з ягоным удзелам не праводзілася.
ІІ belsat.eu