239-ты дзень пратэстаў. Вялікдзень, статыстыка па пераследу і вольныя шпацыры


Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 239 дзён. Грамадзяне краіны патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, спыніць гвалт і пакараць вінаватых за масавыя фальсіфікацыі і катаванні. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Нашыя чытачы пачалі віншаваць усіх са святам ад самага ранку!

Біскуп Казімір Велікаселец павіншаваў каталікоў з Вялікаднём

Біскуп нагадвае, што ўваскрасенне Хрыста адкрыла людзям: цялесная смерць – гэта яшчэ не канец.

«Таму адзінае, што нас павінна хваляваць, гэта каб мы не аказаліся ў стане духоўнай смерці. Смерць у такім сэнсе азначае жыццё, аддаленае ад Бога. Духоўная смерць пачынаецца з цяжкога граху – свядомага, добраахвотнага і прамога парушэння Божых запаведзяў. Цялесная смерць – гэта толькі брама, за якой ідзе працяг таго, што мы абралі на зямлі. Уваскрэснуць з мёртвых азначае выбіраць Божы спосаб жыцця, які пачынаецца праз жыццё ў Божай ласцы».

Асвячэнне страваў на велікодны стол у касцёле святога Францішка ў Новай Баравой. Менск, Беларусь. 4 красавіка 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Карэспандэнты «Белсату» наведалі святочнае набажэнства «Новага жыцця», а таксама паразмаўлялі пра падзеі вакол царквы і агулам пра бачанне сітуацыі ў сённяшняй Беларусі з пастарам супольнасці Вячаславам Ганчарэнкам.

Пастар Вячаслаў, распавядзіце, калі ласка, як жыве царква, у якой ужо больш за месяц няма свайго будынку? Дзе вы збіраецеся, ладзіце служэнні?

– Для нас, канечне, было нечаканасцю згубіць будынак. Мы не думалі, што ўлада на гэта пойдзе. Таму давялося шмат чаго мяняць. Нам далі толькі адзін дзень, каб забраць усю маёмасць. Таму шмат было мітусні і хаосу, бо трэба было тэрмінова ўсё гэта вывозіць. І дагэтуль яшчэ не прывялі ў парадак усё, што вывезлі.

Пратэстантскія верникі святкуюць пасху каля будынку царквы «Новае жыццё» ў Менску. Менск, Беларусь. 3 красаіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Богаслужэнні мы ладзім на вуліцы, на аўтамабільнай стаянцы каля царквы. Апроч нядзельных богаслужэнняў, людзі невялікімі групамі збіраюцца ў дамах, моляцца, разбіраюць тэксты Бібліі. Вядома, пацярпелі шмат якія служэнні, якіх у нас быў шчыльны расклад: і духоўнай, і сацыяльнай, і дабрачыннай працы. Давялося падладжвацца пад новую рэчаіснасць.

Папа Рымскі звярнуўся да сусветных лідараў

Папа Францішак падчас вялікоднай імшы.
Фота: vaticannews.va

Ён назваў абуральным і недапушчальным марнаваць падчас пандэміі дзяржаўныя сродкі на вайсковыя патрэбы і ваенныя канфлікты. Таксама Папа Францішак праз традыцыйнае пасланне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету») дабраславіў вернікаў і згадаў важныя сусветныя праблемы: «Пандэмія яшчэ не скончылася, тады як сацыяльны і эканамічны крызісы застаюцца вельмі сур’ёзнымі, асабліва для бедных».

Ён памаліўся за выздараўленне хворых, выказаў словы падтрымання тым, хто страціў блізкіх, а таксама тым, хто праз крызіс застаўся без працы і заробку. Францішак падзякаваў медыкам за іхную працу ва ўмовах пандэміі і асобна выказаў падтрыманне школьнікам і студэнтам, якія часова пазбаўленыя магчымасці наведваць заняткі ў класах.

Святлана Ціханоўская павіншавала вернікаў з Вялікаднем і нагадала пра палітвязняў

«Нас быццам бы хочуць упэўніць, што свабоды не будзе і свята не наступіць, што справядлівасці няма, а ёсць толькі сіла. Але нас зноў і зноў натхняюць тыя, каму зараз цяжэй за ўсё – асабліва нашы сябры ў турмах і на судах. Такія людзі як Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі альбо Кацярына Андрэева паказваюць, што праўда не можа быць на баку тых, хто злоўжывае сілай, яны не губляюць надзеі на перамогу», – падкрэсліла яна.

Праваабаронцы «Вясны» падвялі сумныя вынікі сакавіка

За мінулы месяц у Беларусі затрымалі па палітычных матывах 1139 чалавек, з іх большая частка – у Менску, прычым амаль 500 людзей былі затрыманыя за два дні – 25 і 27 сакавіка.

Інфаграфіка spring96.org

36 затрыманых – журналісты.

Людзі працягваюць выходзіць на вуліцы

Па-за межамі Беларусі

І ўнутры краіны

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў