Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне двух жыхароў Мазыра, якіх падазраюць у намеры знішчыць расейскую вайсковую тэхніку, якая акупавала Беларусь.
Паводле следства, мужчыны 34 і 44 гадоў планавалі знішчаць ваенную тэхніку РФ пры яе перасоўванні па Мазырскім раёне. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальнаю сумессю.
Мужчынаў вінавацяць і ў іншых планаваных акцыях.
Адзначаюць, што мазырцы пазнаёміліся ў 2020 годзе на акцыях пратэсту ў сваім горадзе. Абодва маюць сем’і, выхоўваюць дзяцей. Цяпер іх вінавацяць у рыхтаванні акту тэрарызму.
Між тым 9 сакавіка стала вядома, што беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева.
Добраахвотнікі заклікаюць далучацца ў шэрагі беларусаў, каб абараніць Украіну. Кажуць, што кожны зможа займацца задачамі паводле сваіх здольнасцяў.
ПС belsat.eu