Менскую актывістку Настассю Кухту пакаралі 5 гадамі калоніі


Суддзя Менскага гарадскога суда Валянціна Зянькевіч 11 лістапада агучыла вырак палітзняволенай актывістцы Настассі Кухце: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Справу разглядалі больш за месяц – з 10 кастрычніка.

Актывістку прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»);
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»);
  • ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).

За кратамі дзяўчына застаецца больш чым сем месяцаў. Настассю Кухту затрымалі 17 лютага і спачатку пакаралі 15-дзённым арыштам за «дробнае хуліганства».

Hавiны
Маці чацвярых дзяцей прысудзілі 1,5 года калоніі за ўдзел у маршы
2022.11.01 17:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў