Беларускі добраахвотнік ва Украіне Ігар Номан (Янкі), які ўзначальвае інтэрнацыянальны батальён «Тытан», запісаў відэазварот да Святланы Ціханоўскай і Пераходнага кабінету, у якім прапанаваў умовы, па якіх ён сядзе з імі за стол перамоваў.
«Я гатовы сесці са Святланаю Ціханоўскай і ейным Кабінетам за стол перамоваў, але пры ўмовах. Вы прыязджаеце ў Кіеў і прывозіце для беларусаў узбраенне: карабіны, кулямёты, гранаты, супрацьтанкавае ўзбраенне. Калі ўсё гэта вы прывозіце, то мы садзімся з вамі за стол і пачынаем узаемадзейнічаць. Нас не цікавіць печыва або нейкія аўтамабільныя аптэчкі, усё гэта нам не трэба», – сказаў Ігар Номан.
Офіс Святланы Ціханоўскай з іншымі арганізацыямі дапамагае беларускім добраахвотнікам. Гэтак, прадстаўнік офісу Валер Кавалеўскі і ягоная каманда перадавалі палку Каліноўскага транспарт, абсталяванне і гуманітарны груз.
Алена Рувіна belsat.eu