Інфармацыю пра ціск і запужванне працаўнікоў сабралі Народнае антыкрызіснае кіраванне і кампанія «Сумленныя людзі» з дапамогаю чат-ботаў.
Па выніках гэтага апытання, удзел у якім прынялі працаўнікі 300 прадпрыемстваў, на 181 з іх зафіксаваныя выпадкі ціску. Увогуле пра ціск з боку кіраўніцтва падчас збору подпісаў пад лістом афіцыйных прафсаюзаў «супраць санкцыяў» паведамілі 899 завадчанаў.
Найчасцей за ўсё за непадпісанне звароту працаўнікам пагражалі пазбаўленнем прэміі ды звальненнем, ціснулі псіхалагічна і падманвалі (скажалі сэнс звароту ці прасілі падпісаць пустыя бланкі).
Сабраныя доказы плануюць даслаць у Міжнародную арганізацыю аховы працы.
АД, belsat.eu