Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 году.
Фота: АВ / Белсат
У пятніцу 23 красавіка а 19.00 пройдзе пікет на знак падтрымання нашых журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, а таксама ўсіх зняволеных незалежных журналістаў. Пікет адбудзецца каля амбасады Беларусі ў Варшаве, па адрасе ul. Wiertnicza 58.
Плакаты і сцягі вітаюцца. З увагі на абмежаванні ў сувязі з пандэміяй, у акцыі могуць адначасова браць удзел да 5 чалавек, таму наш пікет будзе ратацыйны. То бок пад амбасадай можа стаяць 5 асобаў. Прыходзяць новыя 5 і займаюць іх месца, а першая пяцёрка пераходзіць на іншы бок вуліцы.
Да сустрэчы ў пятніцу а 19.00!
- 23 красавіка ў Менскім гарадскім судзе пройдзе разгляд апеляцыі ў справе журналістак «Белсату».
- 18 лютага дзвюх нашых каляжанак – Кацю Андрэеву і Дашу Чульцову – засудзілі на два гады пазбаўлення волі. Беларускі суд палічыў злачынствам стрым з плошчы Пераменаў, у якім Каця і Даша паказвалі акцыю памяці забітага Рамана Бандарэнкі ды яе жорсткі разгон сілавікамі.
belsat.eu