Памерла актывістка Вольга Жураўлёва


Памерла грамадская актывістка Вольга Жураўлёва, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на яе сяброў. Падрабязнасці смерці не называюцца.

Актывістка Вольга Жураўлёва. Скрыншот з відэа Движение «ЗА СВОБОДУ» / YouTube

Вольга Жураўлёва прыйшла ў дэмакратычны рух у 2006 годзе. Яна казала, што пабачыла на сцяне кантакты «Зубра», пазваніла і ўсё завярцелася. Потым былі «Малады фронт», «Альтэрнатыва», Аб’яднаная грамадзянская партыя, «Гавары праўду». Вольга брала ўдзел у розных акцыях.

30 траўня 2014 года яна выйшла на Кастрычніцкую плошчу Менску з плакатам «Смерць крамлёўскім акупантам!» у знак пратэсту супраць падпісання ў Астане дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Яе затрымалі, але вечарам адпусцілі: у яе быў малалетні сын.

У 2020 годзе Вольгу затрымалі за допісы ў сацсетках, запісалі відэа. Яна вымушана была пакінуць Беларусь. Жыла ў Бучы пад Кіевам, якая потым стала сімвалам расейскіх злачынстваў ва Украіне. Пасля пачатку вайны ва Украіне яна перабралася ў Польшчу.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў