«BELPOL» распавёў пра ўтоеныя выпадкі траўматызму ў беларускім войску


«BELPOL» атрымаў статыстыку здарэнняў з удзелам вайскоўцаў беларускай арміі за перыяд аднаго месяца. Згодна з ёй паведамляецца, што салдаты атрымліваюць траўмы, у тым ліку даволі сур’ёзныя, якія камандаванне ўтойвае ад грамадскасці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Facebook

Усе гэтыя няшчасныя выпадкі адбыліся ў беларускай арміі на працягу месяца. Прычым усё адбылося ў мірны час, падкрэсліваюць у аб’яднанні.

Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь

У ходзе пераадолення няроўнасці дарогі на занятках па ваджэнні танку Т-72, інструктар па ваджэнні – ваеннаслужачы тэрміновай службы стукнуўся правым вокам аб прыбор назірання і атрымаў страсенне галаўнога мозгу, пералом костак асабовага чэрапа, гемасінус справа, закрытую чэрапна-мазгавую, траўму лёгкай ступені, тупую траўму правага вока, кантузію вочнага яблыка справа I-й ступені, субкан’юктыўнае кровазліццё правага вока.

120-я асобная механізаваная брыгада (Уручча, Менск)

Падчас язды на мяжу разгортвання, пры ўваходзе ў паварот дарогі, адбылося перакульванне БРДМ (браніраваная разведвальна-дазорная машына), у выніку якога вайсковец тэрміновай службы, малодшы сяржант атрымаў спалучаную рану пазванка, таза, канечнасцяў. Закрыты пералом касцей таза. Удар мяккіх тканін левага сцягна.

Падчас кіраўніцтва вывадам машыны са сховішча, верхняя пятля правай часткі варот адарвалася і вароты ўпалі на афіцэра, у выніку чаго ён атрымаў ірваную рану патылічнай вобласці, ірваную рану правай галёнкі, рану паяснічнай вобласці, удар левага сцягна, левай нагі і грудной клеткі.

2-ая інжынерная брыгада (Менск)

Пры абслугоўванні самазвала МАЗ, міжвольна ўпаў драўляны брусок, які ўтрымлівае задні борт. У выніку гэтага вайсковец тэрміновай службы атрымаў бортам выцята-сечаную рану патылічнай часткі галавы.

Акрамя таго, у той жа перыяд на занятках па фізічнай падрыхтоўцы вайскоўцамі атрыманыя: 1 пералом, 1 вывіх, 1 удар. Пры правядзенні гаспадарчых работ – 3 пераломы і 1 колатая рана. У працэсе абслугоўвання тэхнікі – 1 ірваная рана і 1 удар. Пры выкананні задач ахоўвання і патрулявання – 2 пералому і 1 укус бадзяжнага сабакі. Пры іншых абставінах – 1 пералом, 2 непрытомнасці і 3 удары.

Агляд
Выцек запіс выступу Карпянкова перад спецназам: пра вагнэраўцаў, каліноўцаў і эмігрантаў
2023.10.23 21:40

6-я асобная механізаваная брыгада (Горадня)

У ходзе ўстаноўкі жорсткай счэпкі паміж БРЭМ-Ч (браніраваная рамонтна-эвакуацыйная машына) і БТС-4 (гусенічны браніраваны цягач), механік-кіроўца апошняй, не заглушыўшы рухавік і не пераканаўшыся, што рычаг перадач знаходзіцца ў нейтральным становішчы, адпусціў педаль счаплення, у выніку чаго адбыўся наезд на дваіх вайскоўцаў, якія апынуліся паміж машынай і счэпкай.

У выніку наезду вайсковец-прапаршчык атрымаў спалучаную траўму галавы, грудзей, жывата, пазванка. Скальпаваныя раны скулавой вобласці і вобласці ніжняй сківіцы справа. Множныя асколачныя пераломы правай лапаткі, пералом 9, 10 рэбраў злева па лапатачнай лініі, удар лёгкіх. Іншы вайсковец, які праходзіць службу па кантракце, атрымаў цяжкую спалучаную траўму грудзей, жывата і пазванка, закрытую траўму грудзей. Пералом 4-9-га рэбраў справа, размажджэрванне ніжняй долі правага лёгкага, удар левага лёгкага.

11-я асобная механізаваная брыгада (Слонім, Гарадзенская вобласць)

У ходзе пагрузкі на трал БМП-2 (баявая машына пяхоты), пры выраўноўванні машыны адбылося яе перакульванне, у выніку якога ваеннаслужачы тэрміновай службы атрымаў раны, падскурныя гематомы абедзвюх цемянных абласцей, удар правага локцевага сустава і мяккіх тканін абедзвюх сцёгнаў.

Таксама ў гэтай частцы падчас інжынернага абсталявання раёну засяроджвання, пры капанні хованкі для тэхнікі з выкарыстаннем ПЗМ-2 (палкавая землярыйная машына), дрэва, змешчанае зблізку сценкі акопа, з-за мяккага грунту і моцнага парыву ветру звалілася на намёт, у якой знаходзіўся ваеннаслужачы тэрміновай службы. У выніку ён атрымаў кампрэсійны пералом I ступені 10, 11, 12 пазванкоў груднога аддзелу пазванка, закрыты пералом асцюкаватых атожылкаў без зрушэння абломкаў 3 і 12 пазванкоў груднога аддзелу пазванка, страсенне спіннога мозгу на ўзроўні 10 груднога пазванка.

336-я рэактыўная артылерыйская брыгада (Асіповічы, Магілёўская вобласць)

На занятку па агнявой падрыхтоўцы, выконваючы першае практыкаванне – кіданне гранаты, навучэнец трапіў гранатай у верхнюю частку сценкі агароджы акопа, якая адскочыўшы ўпала ў гранатаўлоўнік. Кіраўнік занятку на вучэбным месцы, укрыўшы ваеннаслужачага на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы, страціў раўнавагу і ўпаў у левае сховішча, пры гэтым атрымаў асколачныя раненні і выбухную траўму лёгкіх тканін левай ягадзіцы і левага сцягна.

Hавiны
У Беларусі будуць прызываць у войска праз СМС, а за нез’яўленне ў ваенкамат павялічаць штрафы
2023.10.19 17:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў