Лукашэнка падпісаў указ «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму». Рэферэндум па пытанні ўнясення зменаў у Канстытуцыю Беларусі пройдзе 27 лютага. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Пул Первого.
Указ вызначыў фармулёўку вынесенага на рэферэндум пытання. Даслоўна яна будзе гучаць так: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»
З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацаваная абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння – праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устанаўліваецца, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з’яўляецца неадʼемнай часткай Канстытуцыі.
ЗК belsat.eu