Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) плануе сабрацца на тэрміновае паседжанне 27 траўня з-за інцыдэнту з самалётам Ryanair ў Беларусі.
Адпаведнае паведамленне з’явілася ў афіцыйным Тўітэры ICAO:
«Прэзідэнт Савета ICAO склікаў тэрміновае пасяджэнне 36 дыпламатычных прадстаўнікоў 27 мая з нагоды інцыдэнту, звязанага з рэйсам Ryanair FR4978 ў паветранай прасторы Беларусі 23 мая 2021 года. Мы апублікуем далейшыя абнаўлення, калі яны будуць даступныя», – гаворыцца ў паведамленні ICAO.
З-за сітуацыі з перахопам самалёту Ryanair над тэрыторыяй Беларусі і далейшай яго пасадкай у Менску, у выніку якой быў затрыманы журналіст Раман Пратасевіч, некалькі авіякампаній ужо адмовіліся пралятаць над Беларуссю, а некаторыя краіны ўвогуле адмяняюць рэйсы, якія накіроўваліся па напрамку ў Менск.
АД, belsat.eu