У тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі апублікаваны яго навагодні зварот да беларусаў з СІЗА КДБ
«У гэтыя казачныя, чароўныя і добрыя дні, Новы год і Каляды, я хачу звярнуцца да ўсіх са словамі вялікай удзячнасці за тое, што вы:
– асвятлілі гэты год дабрынёй і шчырасцю сваёй душы, незалежна ад узросту і свайго становішча, ад студэнтаў да неверагодна маладых і задорных пенсіянераў;
– паказалі сваю любоў да ўсіх людзей, да сваёй краіны, не пабаяўшыся пагроз, гвалту і нянавісці, якімі вас за гэта «узнагародзіла» сістэма ўлады;
– ахвяравалі сваім дабрабытам, некаторыя – асабістай свабодай, і нават крывёю і жыццём дзеля самога каштоўнага, што ёсць у чалавеку: пачуцці ўласнай годнасці, павагі і свабоды;
– пераадолелі хлусню, нянавісць і страх, якімі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў атручвалі вашы душы і розум, і сталі ў ланцуг салідарнасці, праўды і дабра;
– пайшлі з кветкамі ў руках і ўсмешкамі дабра на твары да закутых у браню і схаванымі пад маскамі ад страху і сораму ўзброеных «ахоўнікаў парадку»;
– не спыніліся ў сваім жаданні казаць праўду і паступаць па сумленні;
– паказалі сваё жаданне жыць у краіне, адкрытай для ўсіх, а не акружанай «ворагамі» і адлучанай ад усяго астатняга свету.
Вы – сапраўдная каштоўнасць і сапраўдны твар Беларусі і беларусаў. Заставайцеся людзьмі, якія шукаюць святло дабра і любові, гатовымі змагацца за сваё шчасце, за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, за гонар і годнасць чалавека, за права «людзьмі звацца», – кажа Віктар Бабарыка.
ІК, belsat.eu