Платформа Currencycloud абмежавала грашовыя пераводы ў Беларусь


Фінансавая платформа Currencycloud, якая належыць міжнароднай плацежнай сістэме Visa, абмежавала пераводы грошай у Беларусь. Пра гэта піша Office Life са спасылкай на заяву кампаніі.

Да гэтага часу Currencycloud надавала банкам і фінансава-тэхнічным кампаніям паслугі ў абмене валюты для трансгранічных плацяжоў.

Аднак у сувязі з абноўленай «палітыкай барацьбы з адмываннем грошай і патрабаваннямі праверкі санкцыяў» кампанія адмовілася атрымліваць і пераводзіць сродкі з некаторых краінаў.

Яна тлумачыць, што «вельмі сур’ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў» і, у адпаведнасці са сваёй палітыкай, вымушаная адмовіцца ад пераводаў у Беларусь.

У спіс краінаў, для якіх сталі немагчымыя аперацыі на платформе, уключаны таксама Казахстан. Акрамя таго, у ім КНДР, Расея, Куба, Іран, Лівія, Судан, Паўднёвы Судан, Сірыя, Венесуэла. У спісе таксама пазначаныя Крым, Данецкая, Херсонская, Луганская і Запарожская вобласці.

Hавiны
Беларуская тэхналагічная кампанія трапіла ў новы спіс экспартных абмежаванняў ЗША
2023.03.03 10:12

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў