Расейцу і беларусу прысудзілі ў Беластоку 4 гады зняволення за шпіёнскую дзейнасць


Беластоцкі акруговы суд прызнаў 2 лютага вінаватымі ў шпіёнскай дзейнасці грамадзяніна Расеі і грамадзяніна Беларусі, затрыманых польскімі службамі напрыканцы красавіка 2022 года. Рашэнне суда – чатыры гады турмы для кожнага, піша bialystok.wyborcza.pl. Вырак не канчатковы і можа быць абскарджаны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sergei Savostyanov / TASS / Forum

У прысуджаны тэрмін залічаны час, які абвінавачаныя правялі пад вартаю. Суд забавязаў іх таксама выплаціць судовыя зборы і выдаткі. Судовыя паседжанні праходзілі ў адкрытым рэжыме.

Следства ў справе грамадзянаў Расеі і Беларусі вяла Акруговая пракуратура Варшавы на падставе матэрыялаў вайсковай контрвыведкі. Затрыманых абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасці на карысць расейскай выведкі, якую яны праводзілі з 2017 да 2021 года. Паводле следчых, мужчыны збіралі звесткі пра польскі вайсковыя часткі, а таксама пра вайсковыя падраздзяленні хаўруснікаў у NATO. Іх затрымалі ў красавіку 2022 года.

Мужчыны нібыта перадавалі расейцам інфармацыю пра задані, што стаяць перад жаўнерамі Войска Польскага ў раёне мяжы з Беларуссю, пра колькасць вайскоўцаў і спецтэхнікі ў памежнай зоне, стан маральнага духу і аператыўныя магчымасці, супрацу і ўзаемадзеянне польскіх частак на паўночным усходзе Польшчы з войскамі іншых краінаў NATO.

Падазраваныя дзеялі ў Беластоцкім ваяводстве, прычым былі на тэрыторыі Польшчы цалкам легальна.

Аналітыка
Час шпіёнаў: як іх вылічыць і не трапіць пад вербаванне
2024.01.17 07:00

Згодна з матэрыяламі справы, беларус (прозвішча не называюць) вучыўся спачатку ў адной з беластоцкіх ВНУ, а потым заняўся арганізацыяй парашутна-дэсантнага рыхтавання. Пры гэтым наладжваў кантакты, якія потым выкарыстоўваў у шпіёнскай дзейнасці на карысць расейцаў. У той жа час грамадзянін РФ працаваў на расейскую выведку, прыкрываючыся турыстычнай і культурніцкаю дзейнасцю.

«Gazeta Wyborcza» заўважае, што пасля абвяшчэння выраку беларус, які праходзіў каля журналістаў, сказаў: «Я невінаваты». Расеец прайшоў моўчкі. Абодва былі асуджаныя на 4 гады зняволення. Вырак не набыў пакуль законнай моцы.

Hавiны
У Еўрапарламенце пачалося расследаванне з нагоды супрацы еўрадэпутаткі ад Латвіі з ФСБ
2024.01.30 14:55

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў