Кіраўніцтва гарадзенскага «Азоту» рыхтуецца да чацвёртага пакету санкцыяў Еўразвязу


Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Еўрапейскі Звяз увёў у дачыненні беларускіх уладаў ужо тры пакеты санкцыяў. Абмежаванні распаўсюджваюцца на 88 фізічных і сем юрыдычных асобаў. На выпадак новага пакету санкцыяў Еўразвязу кіраўніцтва прадпрыемства «Горадня Азот» плануе распрацаваць адпаведныя захады.

12 сакавіка на гарадзенскім «Азоце» адбылося паседжанне з удзелам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, падчас якога абмяркоўвалі вытворчыя планы. Генеральны дырэктар прадпрыемства Ігар Ляшэнка даручыў выпрацаваць захады для арганізацыі працы ў выпадку ўвядзення санкцыяў, паведамляецца на сайце ААТ «Горадня Азот».

Ігар Ляшэнка.
Фота: «Вестник Белнефтехима»

«Генеральным дырэктарам даручана распрацаваць меры па арганізацыі працы ў выпадку ўвядзення еўрапейскіх санкцыяў супраць Беларусі», – распавялі ў прэс-службе прадпрыемства.

На думку Ігара Ляшэнкі, гэтая праблема мае разглядацца з удзелам канцэрну «Белнафтахім», у склад якога і ўваходзіць ААТ «Горадня Азот».

Гісторыі
«Праз пасіўнасць будзе яшчэ больш ахвяраў, і ахвярамі будуць найлепшыя». Чаму ж «Азот» не сышоў у страйк?
2020.12.14 07:32

АД, belsat.eu

Стужка навінаў