Трагедыя ў Бярозаўскім раёне: падчас пажару загінулі чацвёра дзяцей


Следчы камітэт паведамляе, што днём 14 красавіка ў вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёну гарэў жылы дом. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі целы чацвярых дзяцей.

Пажар у вёсцы Ястрабель: загінулі чацвёра дзяцей.
Фота: skgovby / Telegram

Дзеці, якія загінулі падчас пажару, былі ва ўзросце ад 2 месяцаў да 6 гадоў.

З агню выратаваліся 37-гадовая жанчына – маці загінулых дзяцей і яе 4-гадовая дачка. Цяпер яны ў лякарні.

«Папярэдне ўстаноўлена, што шматдзетная сям’я па месцы жыхарства характарызуецца станоўча», – адзначаецца ў прэс-рэлізе СК.

На месцы трагедыі цяпер працуюць следчыя абласнога апарату СК. Распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.304 («Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Аб прычынах пажару нічога не паведамляецца.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў