Дзевяць чалавек у Баранавічах адправілі ў калонію за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года


Ад года да паўтара года калоніі прысудзілі дзевяці жыхарам Баранавічаў за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на сайт Берасцейскага абласнога суда.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рукі Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ў судзе.
Фота: sb.by

Па версіі абвінавачання, дзевяць падсудных у жніўні 2020 года «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый».

У чацвер 11 красавіка суддзя Іна Паўлоўская абвясціла прысуды. Па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») былі асуджаныя:

  • Апановіч Эдуард, Лескавец Аляксей – па 1 годзе 6 месяцаў калоніі кожнаму;
  • Стахейка Алена, Тадро Вольга – абедзве па 1 годзе калоніі;
  • Абрамовіч Дзмітрый, Арцюх Алег, Сяргееў Алег, Хута Дзмітрый, Шкуцько Вячаслаў – усім па 1 годзе калоніі.

Гэта ўжо другая група людзей, якую асудзілі за паслявыбарчыя пратэсты ў Баранавічах, якія праходзілі ў жніўні 2020 года. 1 красавіка 8 жыхароў Баранавічаў былі асуджаныя на тэрміны ад 1 да 3 год па гэтай жа справе.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў