У ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком пад Менскам пацярпелі 14 асобаў


На Смілавіцкім тракце недалёка ад Шабаноў адбылося ДТЗ з гарадскім аўтобусам і цяжкавіком. Пацярпелі 14 асобаў, паведамілі ў МУС. «У аўтобуса разбітая ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы», – кажуць відавочцы.

Наступствы ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком каля Менску. 16 красавіка 2024 года.
Фота: pressmvd / Telegram

«У аўтобуса разбітая ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы. Заляцеў у бок цяжкавіку», – апавялі відавочцы аварыі выданню «Onliner».

На месцы ДТЗ налічылі 8 машынаў хуткай дапамогі.

Як паведамілі ў МУС, паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 14 асобаў.

У Мінздароўя праінфармавалі, што пацярпелых прывезлі ў сем гарадскіх шпіталяў. У людзей выявілі камбінаваныя траўмы: чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы, ірваныя раны. Як запэўнілі ў ведамстве, пацярпелым надаюць усю неабходную дапамогу.

Наступствы ДТЗ з аўтобусам і цяжкавіком каля Менску. 16 красавіка 2024 года.
Фота: pressmvd / Telegram

Аварыя адбылася на Смілавіцкім тракце недалёка ад Шабаноў у кірунку Менску. Пасля здарэння там было цяжка праехаць.

Што сталася прычынаю ДТЗ, пакуль не вядома. Грузавік, з якім сутыкнуўся аўтобус, стаяў ля краю праезнай часткі.

Апошняе падобнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў сталіцы ў лютым: на вуліцы Сямашкі сутыкнуліся два аўтобусы. Паведамлялася, што кіроўца аднаго з іх заснуў за стырном. Тады пацярпелі 9 асобаў.

Hавiны
Легкавушка пратараніла рэйсавы аўтобус пад Рагачовым. Ёсць ахвяры
2024.02.26 15:42

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў