Супраць палітычнага вязня Руслана Кузьміча пачалі новую крымінальную справу


Супраць Руслана Кузьміча, асуджанага да трох гадоў калоніі, пачалі новую справу. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Праваабаронцам стала вядома, што супраць палітычнага вязня пачалі справу паводле артыкулу 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Два тыдні таму жонцы Руслана паведамілі, што яго перавозяць у Баранавіцкі ІЧУ, бо нібыта ён праходзіць сведкам у нейкай крымінальнай справе. Але ў выніку стала вядома пра справу супраць Руслана.

Жыхара Наваградку Руслана Кузьміча прызналі вінаватым паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). Паводле звестак следства, 3 кастрычніка 2021 года ў адным з «дэструктыўных тэлеграм-каналаў» ён пакінуў каментар «на падтрыманне экстрэмісцкай дзейнасці і выкарыстанне зброі» пад відэа, у якім дэманструецца выкарыстанне зброі. Кузьміча асудзілі да трох гадоў калоніі.

  • На дзень 25 красавіка 2022 года ў Беларусі за кратамі застаюцца 1143 палітвязні.

РР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў