241 дзень пратэстаў. Галоўнае


241 дзень працягваецца палітычны крызіс. Беларусы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і прыцягнення да адказнасці вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Журналісткі «Белсату» на прафілактычным уліку

Журналістка «Белсату» Дарʼя Чульцова пацвердзіла сёння, што яна таксама стаіць на прафілактычным уліку. Пра гэта дзяўчыне распавяла адміністрацыя калоніі.

Раней журналістку Кацярыну Андрэеву ў жодзінскай турме паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

Hавiны
Дар’ю Чульцову паставілі на прафілактычны ўлік
2021.04.06 19:37

Віктар Бабарыка выступіў на судзе

6 красавіка, у судзе Маскоўскага раёну ў другой палове дня Віктар Бабарыка пачаў даваць паказанні. Яму адмовілі ў перапынку для сустрэчы з адвакатам, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

На судзе Віктар Бабарыка назваў выстаўленыя супраць яго абвінавачанні палітычна матываванымі.

«Я не буду пакуль на гэтым этапе адказваць ні на якія пытанні, даваць нейкія тлумачэнні, нейкія паказанні. Лічу, што я досыць шмат сказаў па сутнасці выстаўленых абвінавачанняў», – заявіў Бабарыка суду.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021.
Фота: АВ / Белсат

Віктар Бабарыка падчас свайго выступу ў судзе распавёў, што былыя калегі агаварылі яго пад ціскам у СІЗА КДБ. Гэтак жа ён выказаў сумневы ў аб’ектыўнасці суддзяў, бо лічыць, што на іх ціснуць улады.

Палітык адзначыў, што ніколі не браў хабару.

«Я доўга не мог адказаць на пытанне, ці правільна я зрабіў 12 траўня (калі заявіў аб жаданні вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах). Былі наступствы для маёй справы, якой я аддаў 25 гадоў, для людзей, для сына, для сяброў. Але я ведаю адно, што матыў быў толькі адзін: я хачу жыць у краіне, дзе пануе закон», – цытуе выступ Бабарыкі TUT.by.

Пасля гэтых словаў у зале пачуліся апладысменты. Суддзя прыгразіў выдаліць усіх з паседжання.

Віктар Бабарыка дадаў, што ўсе крымінальныя пераследы і абвінавачанні адносна сябе, свайго сына, сяброў, калегаў і партнёраў Бабарыка лічыць «абсалютна неабгрунтаванымі».

«Катэгарычна супраць іх пярэчу, лічу, што яны палітычна матываваныя», – сказаў ён, піша Interfax.

Мэта гэтага пераследу, паводле Бабарыкі, пазбавіць яго ўдзелу ў палітычных працэсах у Беларусі.

«Выстаўляючы абвінавачанне, якое мы цяпер чуем, следчыя органы ставяць пад сумнеў прафесіяналізм і цэласнасць усёй сістэмы кантролю, якая існуе ў банкаўскай сістэме Беларусі, і прафесіяналізм сістэмы кантролю акцыянераў. На ўсялякі выпадак я нагадаю: акцыянер – «Газпромбанк» і «Газпром», – адзначыў Бабарыка.

Далей Віктар Бабарыка адмовіўся адказваць на пытанні.

Артыкулы
Віктар Бабарыка: «Я не буду на гэтым этапе адказваць ні на якія пытанні»
2021.04.06 15:55

Выставу «Машына дыхае, а я – не» адмянілі, арганізатарак затрымалі

Каманда праекту «Машына дыхае, а я – не» паведаміла праз сацсеткі аб адмене выставы пасля таго, як стала вядома пра затрыманне дзвюх яе арганізатарак.

Віктар Бабарыка ў судзе Маскоўскага раёну Менску. 6 красавіка 2021.
Фота: viktarbabarykaofficial / Telegram

Учора, 5 красавіка, у другой палове дня ў арганізатарак выставы Наталлі Трэнінай і Таццяны Гацуры-Яворскай прайшлі ператрусы, вынялі тэхніку. Актывісткі затрыманыя і застаюцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Фота
Выставу «Машына дыхае, а я – не», прысвечаную беларускім медыкам, усё ж такі адмянілі
2021.04.06 12:49

У ізалятарах часовага ўтрымання катуюць арыштантаў

Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што ўмовы ўтрымання арыштантаў у ІЧУ і ЦІП Менгарвыканкаму, а таксама ў ІЧУ Жодзіна і Магілёва значна пагоршыліся.

У сталічным ЦІП на падлогу выліваюць хлёрку. Раней пра гэта сведчыў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, які нават трапіў у шпіталь праз атруту хлёркай. Цяпер гэты факт пацвердзіў і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў, які адбыў 15 содняў арышту.

Людзі, якія вызваліліся з Жодзінскага ІЧУ, паведамляюць, што ахоўнікі збіваюць мужчын-арыштантаў, а ў жанчын забіраюць матрацы і коўдры, на ноч не выключаюць святло. Камеры для палітычных зняволеных перапоўненыя.

У Магілёве ў асуджаных з палітычных матываў забралі ўсе кнігі і матрацы. Прычым іх не аддавалі нават на ноч. У выніку людзі вымушаныя былі спаць на падлозе. А ўначы працаўнікі ІЧУ падымалі людзей на пераклічку.

Hавiны
У ізалятарах часовага ўтрымання катуюць арыштантаў
2021.04.06 18:50

«Дыпламатычная аптымізацыя»

Былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Уладзімір Астапенка, які далучыўся да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пракаментаваў «Белсату» заявы Лукашэнкі. Апошні заявіў, што не бачыць сэнсу захоўваць амбасады Беларусі ў шэрагу краінаў праз тое, што, паводле яго, перспектывы беларускай дыпламатычнай прысутнасці ў некаторых дзяржавах не праглядаюцца.

«Здзіўляцца тут няма чаму. Гэта сведчыць аб дэградацыі ўсёй сістэмы дзяржаўнага кіравання, якая не здольная забяспечыць устойлівага развіцця краіны ні ў эканоміцы, ні ў фінансах, ні ў вонкавай галіне. Гэта таксама дэманструе татальны крах беларускай дыпламатыі і яе намаганняў пабудаваць збалансаваную шматвектарную палітыку.

Сёння замежную палітыку Беларусі смела можна назваць малавектарнай, каб не казаць аднавектарнай. На жаль, у гісторыі нашай краіны былі такія моманты, калі лёс беларусаў вызначаўся без уліку іхнага голасу, без уліку іхных нацыянальных інтарэсаў. І сёння мы мусім зрабіць усё, каб абараніць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны ў будучым».

Затрыманыя арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не» Наталля Трэніна і Таццяна Гацура-Яворская. Калаж: з фота zvyano.by

«На мой погляд, так званая аптымізацыя Лукашэнкі скіраваная не на пошук новых сяброў, а на пераразмеркаванне бюджэтных сродкаў на карысць сілавых структураў дзеля працягу рэпрэсіяў і запалохвання насельніцтва ў нашай краіне».

Hавiны
Уладзімір Астапенка пра «дыпламатычную аптымізацыю» Лукашэнкі: Сродкі могуць скіраваць на працяг рэпрэсіяў
2021.04.06 18:58

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў