Мужа і жонку затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей


За ўдзел у адным з маршаў 2020-га ў Менску Мікалаю і Іне Шляжко прысудзілі па два з паловай гады «хатняй хіміі». Справу разглядаў суд Савецкага раёну сталіцы, суддзя – Вольга Емельянчанка, паведамляюць праваабаронцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пратэсты 2020 года ў Менску.
Фота: Рада БНР/Facebook

Мікалай і Іна Шляжко прызналі віну. Мужчына пацвердзіў, што яны выходзілі на праезную частку дарогі. Доказам па справе былі фотаздымкі ў тэлефоне, на якіх муж і жонка знаходзіліся на праезнай частцы падчас вулічнай акцыі. Іх вызвалілі ў зале суда (з часу затрымання яны былі пад вартай).

Муж і жонка былі ўнесеныя ў «спіс экстрэмістаў».

Нагадваем, што варта пачысціць свае дэвайсы, асабліва перад выездам за мяжу. Небяспека цяпер можа чакаць вас не толькі на ўездзе ў Беларусь, але і на выездзе.

Вось тут, тут і тут некалькі карысных парад з гэтай нагоды.

Разбор
Як чысціць сацсеткі ад «палітычных» пастоў, каментароў і лайкаў
2024.02.19 07:16

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў