СК адкрыў спецвядзенне супраць бізнесмена Захарава


Следчы камітэт абвясціў пачатак спецыяльнага вядзення ў дачыненні Уладзіміра Захарава. Яму прапануюць зʼявіцца ва ўпраўленне СК Віцебскай вобласці.

Уладзімір Захараў.
Фота: Facebook

Мужчыну інкрымінуюць чатыры артыкулы КК:

  • ч. 3 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў»);
  • ч. 2 ст. 243.1 («Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў»);
  • ч. 1 арт. 243.3 («Ухіленне ад выплаты страхавых унёскаў»);
  • арт. 369.1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Уладзімір Захараў дзесяць гадоў таму ўваходзіў у топ бізнесменаў Беларусі. Ён валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку. Год таму дзяржаўнае тэлебачанне расказвала, што ў дачыненні яго заведзеныя тры крымінальныя справы. На ягоную маёмасць накладзены арышт, у тым ліку на 68 абʼектаў нерухомай маёмасці, сярод якіх – 23 гандлёвыя цэнтры. Прэтэнзіі да яго былі звязаныя з так званай схемай драбнення бізнесу. Паведамлялася, што Захараў зʼехаў з Беларусі.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў