У Беларусі забаранілі дзіцячае адзенне «LC Waikiki»


Дзяржстандарт выявіў мноства парушэнняў у адзенні брэнду «LC Waikiki». З 18 красавіка ўсе небяспечныя тавары забаронены для продажу ў Беларусі.

Фото: lcwaikiki / Instagram

Паказнікі бяспекі былі парушаныя пры вырабе бодзі, камбінезонаў для нованароджаных, кашуляў, баек і штаноў для дашкольнікаў і школьнікаў. Таксама ў спіс небяспечнай прадукцыі трапілі школьныя партфелі брэнду.

Дзяржстандарт вызначыў, што ў адзенні для нованароджаных злучальныя швы з абмятаннем выкананыя на сподні бок. Па правілах, яны мусяць быць на адным баку, каб не раздражняць скуру немаўлятаў.

У адзенні для дашкольнікаў і школьнікаў не дапільнаваныя паказнікі гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці – яны ніжэйшыя, чым мусяць быць. Гэта недапушчальна для дзіцячых трыкатажных вырабаў другога пласта, гаворыцца ў паведамленні Дзяржстандарту.

А яшчэ ў крамах «LC Waikiki» прадаваліся школьныя партфелі без святлоадбівальных элементаў на пярэдніх і бакавых паверхнях ды верхнім клапане.

Hавiны
З паліцаў беларускіх крамаў знікне папулярны пральны парашок «Ariel»
2023.11.27 16:36

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў