Актывіста Змітра Дашкевіча выклікалі на допыт разам з цяжарнай жонкай


Грамадскага актывіста Змітра Дашкевіча і яго цяжарную жонку Насту выклікалі на допыты па справе аб пратэстах 2020 года. Пра гэта актывіст паведаміў на старонцы ў Facebook.

Нягледзячы на магчымы крымінальны пераслед яны застаюцца ў Беларусі. Сям’я гадуе трох дзяцей.

Зміцер і Наста Дашкевічы разам з дзецьмі.
Фота: Зміцер Дашкевіч / Facebook

Зміцер разважае, што мусіў бы з’ехаць з краіны, але застаецца ў Беларусі: «Я разумею, каб жыць спакойна – трэба ехаць. Каб стаць героем – трэба ехаць і абвінавачваць тых, хто застаўся. А так, што я тут: сяджу пад акупацыяй, рэжым не валю і танкі не спыняю – агент і здраднік – дый толькі. Але для мяне заставацца ў Беларусі – найцяжэйшае штодзённае рашэнне. І нават не таму, што зона – там нічога новага, а таму, што ты не належыш сам сабе».

«Я не ведаю, ці я вярнуся сёння. Калі я вярнуся сёння, я не ведаю, ці я вярнуся наступны раз. […] На зоне – нічога новага і гэта не канец свету. Таму за мяне не хвалюйцеся», – напісаў Зміцер Дашкевіч.

Зміцера выклікалі на допыт разам з цяжарнай жонкай Настай: «Нас выклікалі на допыт удвух, а пойдзем мы ўтрох – і гэта, напэўна, найцяжэйшае выпрабаванне ў маім жыцці», – піша былы лідар «Маладога фронту».

Зміцер Дашкевіч – адзін з нямногіх актывістаў і былы лідар палітычнай апазіцыйнай партыі, які дагэтуль знаходзіўся на волі. Цяпер ён займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю – вытворчасцю мэблі «Цесляры». У 2020-2021 гадах яго затрымлівалі на содні за абарону Курапатаў і удзел у акцыі.

Артыкулы
Блогера Паўла Вінаградава засудзілі на 5 гадоў калоніі
2022.03.16 11:24

АД belsat.eu

Стужка навінаў